Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі нарадзіўся 22 сакавіка 1956 г. у в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай васьмігадовай школы вучыўся ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы чыгуначнага транспарту, служыў у арміі.

Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.

Тамара Барысаўна Ляўчук нарадзілася 21 жніўня 1951 г. у в. Чарнёва Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Раснянскую сярэднюю школу Камянецкага раёна.

Яўгенія Аляксандраўна Уласюк (Власюк) нарадзілася 27 верасня 1946 г. у вёсцы Вялікая Курніца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў рабочым на чыгунцы. Закончыла Чарнаўчыцкую сярэднюю школу (1964). Працавала старшай піянерважатай у Церабуньскай васьмігодцы (1964–1966), метадыстам Брэсцкага раённага Дома піянераў і школьнікаў (1966–1967).

Сяргей Яўхімавіч Багданчук нарадзіўся 4 красавіка 1911 г. у в. Касцені Чамяроўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці). Яго бацька працаваў на чыгунцы дарожным наглядчыкам. У школе Сяргей вучыўся шэсць гадоў.

Міхаіл Іванавіч Кулеш нарадзіўся 6 жніўня 1956 г. у вёсцы Палкоцічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў васьмігадовую школу ў вёсцы, СШ № 4 г. Пінска, паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1978 г.

Аляксандра Васільеўна Яцэвіч нарадзілася 30 жніўня 1930 г. у в. Дзяменічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе бацька ў 1930-я гг. быў членам КПЗБ, актыўным дзеячам барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне Заходняй Беларусі, у 1942 г. расстраляны фашыстамі. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сям’я пераехала ў г. Брэст. Аляксандра ў 1945 г. упершыню трапіла ў абласную бібліятэку, была здзіўлена вялікай колькасцю кніг, якіх у вёсцы не было. Закончыла СШ № 5 г. Брэста (1954).

Лізавета Карпаўна Кухарава нарадзілася 13 кастрычніка 1916 г. у Саратаўскай губерні. У 1933–1936 гг. навучалася ў Саратаўскім бібліятэчным тэхнікуме, пасля заканчэння якога ёй была прысвоена кваліфікацыя «Загадчык раённай бібліятэкі».

Арсеній Мікалаевіч Цецярук нарадзіўся 2 студзеня 1941 г. у вёсцы Травы Павіццеўскага сельсавета Дзівінскага раёна (злілася з в. Павіцце Кобрынскага раёна) Брэсцкай вобласці. У 1958 г. скончыў Павіццеўскую сярэднюю школу. У школе ў Арсенія выявіліся здольнасці да малявання і ігры на музычных інструментах: яго малюнкі размяшчалі ў школьнай насценнай газеце, актыўна ўдзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці. Баян і песня суправаджалі ўсё яго жыццё.

Уладзімір Барысавіч Андрэйчаў нарадзіўся 31 кастрычніка 1931 г. у г. Днепрапятроўску (Украіна). Бацька, Барыс Рыгоравіч Андрэйчаў (1906–1998), паходзіў з Кубані, інжынер, будаўнік мастоў; у 1940 г. быў накіраваны ў Брэст на будаўніцтва чыгуначнага моста цераз Заходні Буг. У Брэсце маці, Яўгенію Андрэеўну (1908–1953), паставілі загадваць магазінам.

Старонка 10 з 58